20 снежня 2025, Субота, 7:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча заявіла рэжыму Лукашэнкі пратэст

9
Польшча заявіла рэжыму Лукашэнкі пратэст

Праз сітуацыю на мяжы.

У Варшаве «вельмі сур'ёзна» ўспрымаюць інцыдэнт, які адбыўся 15 ліпеня, калі ў бок Польшчы праз агароджу на мяжы з Беларуссю кінулі бутэльку з запальнай сумессю, заявіў 17 ліпеня ў эфіры «Радыё 1» польскі міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семаняк.

«Без беларускіх спецслужбаў гэтага б не адбылося, і мы будзем рашуча пратэставаць, — цытуе чыноўніка польскае агенцтва Wprost. - Таму што Беларусь нясе адказнасць за тое, што адбываецца з яе боку, і гэтая сітуацыя — відавочная спроба правакацыі, спроба нагнятаць абстаноўку».

«Я абмеркаваў тое, што адбылося з міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім, і мы прымем адпаведныя меры. Я не хачу забягаць наперад. Памежная служба на ўзроўні ўпаўнаважаных ужо заявіла беларускаму боку рашучы пратэст», - сказаў ён.

Міністр падкрэсліў, што ьтакія сітуацыі непрымальныяб. Паводле яго слоў, на шчасце, тут ніхто не пацярпеў, але нядаўнія выпадкі — гэта эскалацыя.

«Магчыма, яны думаюць, што, увёўшы памежны кантроль з Нямеччынай і Літвой, мы адмовімся ад Беларусі. Мы не адмовімся: сілы засталіся ранейшымі, усё працуе выдатна, і няма ніякіх парушэнняў мяжы», — сцвярджае Семаняк.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што мяжа знаходзіцца ў бяспецы: «Узмоцненыя патрулі, 11.000 афіцэраў і салдат пастаянна знаходзяцца ў стане баявой гатоўнасці. Супрацоўнікі паліцыі ў Беластоку таксама гатовыя да выезду на мяжу ў выпадку неабходнасці».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках