20 снежня 2025, Субота, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: Пуцін апынецца ў пастцы

The Economist: Пуцін апынецца ў пастцы

Як Украіна і Еўропа могуць скарыстацца новым разваротам Трампа ў дачыненні да РФ.

Новая схема наконт паставак зброі Украіне заснаваная на словах прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, можа быць ненадзейнай, аднак Кіеў і яго хаўруснікі павінны скарыстацца момантам.

Пра гэта піша The Economist, аналізуючы шэраг апошніх заяў амерыканскага лідара. За апошнія паўгода Трамп неаднаразова выказваўся наконт Украіны - ад абяцання скончыць вайну за 24 гадзіны да пагроз спыніць пастаўкі зброі. На днях Трамп прадэманстраваў новы энтузіязм наконт падтрымкі Украіны, і гэты ўражлівы разварот спалучае ў сабе двухсэнсоўнасць, тэатральнасць і цынізм, адзначаецца ў публікацыі.

Тым не менш, ён адкрывае Украіне і яе супольнікам шлях да стабілізацыі слабай пазіцыі, і яны павінны ім скарыстацца, канстатуе The Economist.

Выданне нагадвае, што раней Трамп называў расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна «геніем», адначасова абвінавачваючы ў вайне з Украінай і зневажаючы яе прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага перад сусветнымі СМІ. Цяпер жа ягоная пазіцыя, агучаная пасля сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ, іншая.

Аналізуючы, змену рыторыкі, у The Economist паказалі на зменлівасць Трампа, які спачатку, здавалася, ухваліў удары Кіева ўглыб РФ, а затым заклікаў Зяленскага не біць па Маскве і заявіў, што не схільны перадаваць Украіне дальнабойныя ракеты. Не выглядаюць пераканаўчымі і яго пагрозы ўвесці «жорсткія» другасныя мыты.

Тым не менш адзін элемент новай пазіцыі Злучаных Штатаў мае каштоўнасць — пастаўкі зброі, гаворыцца ў матэрыяле. У адрозненне ад Байдэна, які перадаваў амерыканскую зброю Украіне, Трамп хоча, каб еўрапейскія ўрады яе куплялі, а затым ужо перадавалі Кіеву. Логіка брудная, падкрэслівае The Economist, дадаючы, што сам Трамп уважае гэта за «добры бізнэс».

Зрэшты, аплаціўшы зброю, еўрапейцы маглі б папоўніць прабелы ў вайсковай сферы, а выдаткі кампенсаваць за кошт замарожаных расейскіх дзяржаўных актываў, разважае аўтар публікацыі. Так, Нямеччына ўжо заявіла, што купіць ракетныя батарэі Patriot, якія могуць забяспечыць супрацьпаветраную абарону Украіны.

Аднак, паколькі новая дамоўленасць грунтуецца на словах Трампа, яна не з'яўляецца надзейнай. Нават калі Злучаныя Штаты гатовыя прадаваць зброю, а Еўропа яе купляць, некаторых тыпаў узбраення можа не хапіць, выказалі здагадку ў The Economist. Аднак гэта дазволіць здабыць час, каб Еўропа нарасціла вытворчасць неабходных узбраенняў, а Украіна распрацавала новыя спосабы прадухілення удараў РФ па цывільнаму насельніцтву.

«Калі Украіна зможа знайсці спосаб абараніць свае гарады з паветра, Пуцін апынецца ў пастцы вайны на знясіленне», — піша The Economist.

Жаданне Трампа хутка дамагчыся мірнага пагаднення было толькі фантазіяй. І, хоць яго словы мала што значаць, Украіна і Еўропа павінны гэтым скарыстацца, каб стварыць механізм, які не запатрабуе штодзённых пастаноў Прэзідэнта ЗША для свайго функцыянавання, рэзюмуецца ў публікацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках