20 снежня 2025, Субота, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія прадпрыемствы могуць стаць легітымнымі цэлямі

7
Беларускія прадпрыемствы могуць стаць легітымнымі цэлямі

"Інтэграл" дапамагае забіваць украінцаў.

Украінская прыватная выведвальная кампанія Далас апублікавала ў чацвер пакет дакументаў, якія даказваюць, што беларускія ўлады не проста суўдзельнічаюць у расейскай вайне супраць Украіны. Прадукцыя прадпрыемстваў “Інтэграл”, “Пеленг”, “Цветотрон" і многіх іншых адыгрывае ў гэтай вайне ключавую ролю. Без мікрасхем, якімі беларускі ВПК забяспечвае расейскае войска, расейскія ракеты не змаглі б забіваць украінцаў. Ці, прынамсі, гэта атрымлівалася б значна горш, піша planbmedia.io.

У траўні гэтага года кіраўнік Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус пахваліўся поспехамі беларускага ВПК. Паводле ягоных слоў, мінулы год для прадпрыемстваў комплексу быў рэкордным у аб'ёмах экспарту, прыбытку і вытворчасці.

"Уся праца беларускага вайсковага прамысловага комплексу нацэленая на захаванне міру”, - сказаў ён, выступаючы на выставе MILEX-2025.

Беларускія чыноўнікі і Аляксандр Лукашэнка, у прынцыпе любяць гаварыць аб сваёй міралюбнасці. Пад размовы пра міралюбнасць вельмі добра атрымліваецца зарабляць на вайне. Таму што менавіта пастаўкі ўзбраенняў для вайны супраць Украіны сталі залогам поспехаў усёй галіны.

"Вайскоўцы Беларусі, а таксама работнікі заводаў ВПК раскансервавалі тэхніку і набоі для перадачы іх акупантам. Аднак найбольш крытычную дапамогу Крамлю надаюць кампаніі-вытворцы электронікі. Дзякуючы ўдзелу беларусаў, Масква змагла часткова забяспечыць так званае імпартазамяшчэнне вельмі важных мікрасхем, кандэнсатараў, стабілізатараў іг.д.” — гаворыцца ў матэрыялах украінскіх даследчыкаў.

Толькі дзякуючы чыпам ад завода “Інтэграл” Расея мае магчымасць вырабляць вышынямеры і іншыя дэталі для ракет X-101. Даследчыкі нагадваюць, што самым вядомым выпадкам выкарыстання гэтых ракет стаў удар па дзіцячай лякарні Ахматдзет.

Мікрасхемы ад "Інтэграла" усталёўваюць таксама ў ракеты X-69, X-39 і X-38. Следчыя Далас публікуюць сканы аплачаных рахункаў на пастаўкі больш чым 3 000 мікрасхем для патрэб расійскага войска толькі ў перыяд з 14 лістапада 2022 да 18 лютага 2023 года.

"Гэтак жа адказнымі за забойствы цывільных грамадзян з'яўляюцца і работнікі ААТ “Цветатрон”. Іх прадукцыю, паводле звестак ГУВ, расейцы выкарыстоўваюць для вырабу ракет Х-31ПМ і Х-35У”.

Прыведзеныя прыклады - малая частка фактаў, якія даказваюць суўдзел прадпрыемстваў беларускага ВПК у забойствах украінцаў. А неўзабаве лінейка беларускай вайсковай прадукцыі можа яшчэ папоўніцца беспілотнікамі. Лукашэнка збіраецца пабудаваць у Беларусі завод, разлічаны на вытворчасць 100 тысяч дронаў.

Так што ўкраінскія следчыя робяць заканамерную выснову:

"Беларусь з'яўляецца прамым хаўруснікам Расеі ў вайне супраць Украіны. Не нейтральным бокам, які “цягнуць у вайну”, а паўнавартаснай удзельніцай канфлікту. Яе прадпрыемствы можна разглядаць як легітымныя ваенныя цэлі, як напрыклад нафтаперапрацоўчыя заводы і базы”.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках