20 снежня 2025, Субота, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядомая дата новага «Рамштайна»

3
Стала вядомая дата новага «Рамштайна»
ілюстрацыйнае фота

На ім будзе прысутнічаць і кіраўнік Пентагона.

Наступнае пасяджэнне Кантактнай групы ў абароне Украіны адбудзецца ў панядзелак, 21 ліпеня, анлайн, на ім чакаюць і кіраўніка Пентагона Піта Хегсэта.

Як паведамляе “Еўрапейская праўда”, адпаведная абвестка з'явілася на старонцы Аб'яднанай дэлегацыі Вялікабрытаніі ў NATO.

У заяве зазначаецца, што 21 ліпеня Вялікабрытанія і Нямеччына будуць сустаршынстваваць на чарговым пасяджэнні Кантактнай групы ў абароне Украіны, вядомай як фармат "Рамштайн".

Чакаюць ўдзел міністра абароны ЗША Піта Хегсэта, генеральнага сакратара NATO Марка Рутэ, новага камандуючага сіламі NATO ў Еўропе Алексуса Грынкевіча.

Гэта таксама будзе першае пасяджэнне пасля зменаў ва ўкраінскім урадзе і прызначэння на пасаду міністра абароны Дзяніса Шмыгаля замест Рустэма Умерава.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках