20 снежня 2025, Субота, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы вайскоўцаў дзеля мабілізацыі тэхнікі і дронаў

16
Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы вайскоўцаў дзеля мабілізацыі тэхнікі і дронаў

Дыктатар рыхтуецца да вайны?

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае дадатковыя меры ў забеспячэнні ўзброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фармаванняў краіны транспартнымі сродкамі, у тым ліку БПЛА, у перыяд мабілізацыі і ваенны час. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу дыктатара.

Як піша БелТА, дакумент карэктуе Палажэнне аб вайскова-транспартным абавязку, зацверджанае ў 2001 годзе.

Цяпер вайскова-транспартны абавязак распаўсюджваецца на транспартныя сродкі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, а таксама на грамадзян, якія атрымалі іх паводле дамовы фінансавай арэнды (лізінгу). Таксама ўдакладнены парадак пастаноўкі мабілізацыйных задач для кампаній - пастаўшчыкоў транспарту і іх уліку падчас мабілізацыі.

Мінабароны Беларусі атрымала права вызначаць, якія запасныя часткі, інструменты і абсталяванне неабходныя дзеля працаздольнасці транспартных сродкаў, якія пастаўляюць.

Парадак кантролю выканання вайскова-транспартнага абавязку вызначаецца "саветам міністраў" Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках