20 снежня 2025, Субота, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заявіў, што «атрымаў па вушах» ад беларусаў

19
Лукашэнка заявіў, што «атрымаў па вушах» ад беларусаў

Дыктатар зноў загаварыў пра дэфіцыт бульбы ў краіне.

18 ліпеня Аляксандр Лукашэнка правёў селектарную нараду ў пытаннях уборачнай кампаніі, на якой размова зайшла і пра вытворчасць бульбы.

– Я за бульбу, вядома, хвалююся, што там на палях, але мяне супакойвае тое, што ў нас усё ж вытворчасць бульбы, як і буракоў, сканцэнтраваная ў асобных гаспадарках, там, дзе ўмеюць яе апрацоўваць. Таму трэба апрацоўваць, каб не загубіць, – сказаў дыктатар.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў адзначыў, што калі ў 2024-м было сабрана 780 тысячаў тонаў бульбы, то ў гэтым плануюць атрымаць не менш за мільён тонаў.

Лукашэнка зазначыў, што супакойвацца нельга:

– Сёння нельга жартаваць. Пажартавалі з бульбай летась, атрымалі ад насельніцтва па вушах. І апраўдваемся ад «прэзідэнта» да старшыні райвыканкама. Апраўдваемся, што бульба ў Расеі была даражэйшая ў тры разы, яе вывезлі. Дык трэба было зрабіць столькі, каб на ўнутраным рынку хапала бульбы і можна было прадаць. Гэта добрыя грошы для сялянаў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках