9 снежня 2025, aўторак, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі абнавілі сістэму коштаўтварэння

5
У Беларусі абнавілі сістэму коштаўтварэння

Што цяпер не будуць браць да ўвагі.

Сістэму коштаўтварэння абнавілі ў Беларусі, выключыўшы адтуль некаторыя пункты. Дакумент «саўміна» з'явіўся на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Новыя правілы пачнуць дзеянне праз пяць дзён пасля апублікавання 18 ліпеня.

Як ні дзіўна, але на коштаўтварэнне ўплывалі ў тым ліку і «транспартныя сродкі падвышанай камфортнасці».

Цяпер кампаніі не змогуць уключаць у сабекошт тавараў і паслуг некаторыя пункты, звязаныя з выкарыстаннем люксавых аўто.

Вось што прыбралі:

выдаткі на ўтрыманне

памер амартызацыйных адлічэнняў

выдаткі ў выплаце транспартнага падатку.

Улады ўжо некалькі гадоў мяняюць падаткі на люксавыя аўто як для юрыдычных, так і фізічных асобаў.

Плаціць трэба ў 10 разоў больш

У Беларусі з гэтага года для фізічных асобаў дзейнічае павышаны транспартны падатак на люксавыя аўто. Ён у 10 разоў большы за стандартны.

Раней ён датычыўся машынаў, з года выпуску якіх прайшло не больш за тры гады. Цяпер жа для пэўных марак гэты тэрмін заўважна павялічылі.

Дарэчы, новых аўтамабіляў у пераліку люксавых марак не з'явілася, ён застаўся нязменным.

Цяпер асобныя аўто абкладаюцца «падаткам на раскошу» да 10 гадоў.

Гэтая норма дзейнічае для ўсяго мадэльнага шэрагу Aston Martin, Bentley, Bugatti, Ferrari, Lamborghini, Maserati, Rolls-Royce і Mercedes-Benz Maybach.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках