«Прыстрэліць, калі не пойдзе»: камандзір марскіх пяхотнікаў РФ загадаў пакараць смерцю сваіх параненых
11- 19.07.2025, 10:49
- 11,484
Украінская выведка апублікавала радыёперахоп.
У 155-й асобнай брыгадзе марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту РФ камандзіры аддаюць загады пакараць смерцю ўласных параненых байцоў.
Адпаведны радыёперахоп апублікавалі ўкраінскія выведчыкі.
Пра гэта паведамляе Telegram ГУВ Мінабароны Украіны.

У апублікаваным аўдыёперахопе камандзір падраздзялення выразна загадвае падначаленым забіць параненага вайскоўца той жа брыгады:
«У марской пяхоце хворых няма - ёсць жывыя і ёсць мёртвыя. Іншых варыянтаў у яго няма. Загадваю прыстрпліць, калі далей не пойдзе», - заяўляе камандзір.
Такія дзеянні - не адзінкавы выпадак, а распаўсюджаная практыка ў расейскіх войсках, дзе камандзіры часта звяртаюцца да пагроз і пакаранняў смерцю, каб «матываваць» асабовы склад да ўдзелу ў баявых дзеяннях.