13 снежня 2025, Субота, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кібэрудар ГУВ па «Газпроме»: з'явіліся драбніцы атакі на стратэгічнага манапаліста РФ

4
Кібэрудар ГУВ па «Газпроме»: з'явіліся драбніцы атакі на стратэгічнага манапаліста РФ

Маштаб наступстваў уражвае.

Выведка нанесла кібэрудар па інфармацыйнай інфраструктуры карпарацыі “Газпром". У выніку знішчаныя крытычныя звесткі аб пастаўках, кантрактах, фінансах і кіраванні аб'ектамі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы.

Галоўная ўправа выведкі правяла маштабную кібэраперацыю супраць расейскага газавага манапаліста «Газпрома».

Як паведамляюць крыніцы РБК-Украіна, атака выклікала глыбокія хібы ў дзейнасці сістэм кампаніі і можа прычыніцца да аварыйнага рэжыму работы, ускладненню транспартавання газу і сур'ёзных фінансавых наступстваў.

Са слоў суразмоўцы ў ГУВ, украінскія спецыялісты здалелі пракрасціся ва ўсе ўзроўні інфармацыйнай інфраструктуры “Газпрома".

У выніку — цалкам знішчаныя звесткі аб кантрактах, графіках паставак, тарыфах, фінансавай справаздачнасці, а таксама ўлік падаткаў, аплат і юрыдычных абавязках.

Акрамя таго, сцёртая тэхнічная дакументацыя сістэм кіравання ціскам, балансамі газу і нафты (SCADA і GIS), звесткі аб свідравінах і трубаправоднай сетцы.

Аперацыя ахапіла дзясяткі крытычна важных платформаў, у тым ліку ўнутраную аналітыку, сэрвэры кіравання, сістэмы адміністравання і аховы.

Поўны доступ да сістэм

ГУВ атрымала поўны доступ да кластараў сэрвэраў 1С, баз звестак больш як 390 даччыных кампаній, а таксама выняла больш за 20 тысяч профіляў карыстальнікаў разам з іхнімі электроннымі лічбавымі подпісамі.

Атрыманы доступ да сістэм, якія падтрымліваюць тэхнічную работу інфраструктуры "Газпрома" (трубы, клапаны, сэнсары ды іншае), а таксама да дапаможных сістэм Газпрома - аховы дадзеных, кантролю над сэрвэрамі, адміністраванні і шмат чаго іншага.

Таемна зацягнутыя звесткі аўтаматызаваных сістэм кантролю і звесткі кластараў сэрвэраў 1С разам з усімі файламі (кантракты, загады, распараджэнні) карпарацыі «Газпром» і даччыных кампаній.

З выкарыстаннем унікальнага праграмнага забеспячэння было ажыццёўленае выдаленне ўсіх звестак інфармацыйнай сістэмы карпарацыі “Газпром", якія захоўваліся на фізічных сэрвэрах і хмарных платформах, у тым ліку рэзэрвовыя копіі.

Нагадаем, 17 ліпеня кібэркорпус Галоўнай управы выведкі (ГУВ) атакаваў сеткавую інфраструктуру «Газпрома». Ён прыцягнуты да забеспячэння ўзброенай агрэсіі Расейскай Федэрацыі (РФ) супраць Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках