31 снежня 2025, Серада, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі судзяць суўладальніка Wargaming Group

6
У Беларусі судзяць суўладальніка Wargaming Group

За «фінансаванне экстрэмізму».

З 1 ліпеня 2025 года распачатая спецыяльная справа ў дачыненні да аднаго з заснавальнікаў і суўладальнікаў Wargaming Group Мікалая Кацалапава.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал Следчага камітэта Беларусі.

Згодна з артыкуламі (ч.1 і 2 арт.361-2 і ч.2 арт.290 КК), на падставе якіх будзе весціся справа ў дачыненні да вядомага бізнэсоўца, размова ідзе аб фінансаванні ім экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці.

Мікалай Кацалапаў з канца 2022 года ўваходзіць у курыраваны Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі спіс «арганізацый і асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Бізнэсовец быў унесены ў яго менавіта за «фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці».

Нагадаем, што ў мінулым месяцы асноўны ўладальнік Wargaming Group Віктар Кіслы быў уключаны ў «экстрэмісцкі спіс» у Расеі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках