31 снежня 2025, Серада, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румынія падняла ў паветра знішчальнікі праз удары РФ па Украіне

Румынія падняла ў паветра знішчальнікі праз удары РФ па Украіне

Пад пагрозай апынулася румынская акруга Тулча.

Румынія падняла ў паветра знішчальнікі F-16 праз атаку расейскіх беспілотнікаў на суседнія рэгіёны Украіны ў ноч на сераду, 2 ліпеня.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Румыніі, піша «Еўрапейская праўда».

Нацыянальны вайсковы камандны цэнтр паведаміў Генеральнай інспекцыі надзвычайных сітуацый аб прыняцці захадаў для апавяшчэння насельніцтва ў акрузе Тулча, і былі перададзеныя сігналы трывогі RO-Alert.

А 23:15 два самалёты F-16 румынскіх ВПС вылецелі для назірання за сітуацыяй у паветры.

Румынскі бок праінфармаваў хаўрусныя структуры ў рэжыме рэальнага часу аб сітуацыі, якая склалася ў выніку атак расейскіх войск на Украіну.

«Міністэрства нацыянальнай абароны асуджае гэтыя атакі Расейскай Федэрацыі на ўкраінскія мірныя аб'екты і інфраструктуру, якія з'яўляюцца неапраўданымі і сур'ёзна супярэчаць міжнароднаму праву», – гаворыцца ў паведамленні.

У ноч на 2 ліпеня Расея атакавала ўдарнымі беспілотнікамі Вілкаўскую грамаду Адэскай вобласці. Частку варожых дронаў удалося збіць, аднак ёсць і пашкоджанні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках