19 снежня 2025, Пятніца, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідзе сапраўдная спякота

6
У Беларусь ідзе сапраўдная спякота

Да +35.

Сіноптыкі падзяліліся прагнозам надвор'я на 3-5 ліпеня. 3 ліпеня без ападкаў. Вецер на захадзе месцамі парывісты. Уначы +12..+18°С, максімальная ўдзень +28..+34°С, на паўднёвым захадзе Беларусі месцамі паветра прагрэецца да +35°С.

4 ліпеня варункі надвор'я будзе фармаваць халодны франтальны раздзел, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. Месцамі кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер у асобных раёнах моцны парывісты. Уначы будзе ад +10°С на захадзе да +19°С на паўднёвым усходзе краіны, максімальная ўдзень +19..+25°С, на паўднёвым усходзе да +27°С.

5 ліпеня месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У дзённы час магчымыя навальніцы. Уначы +7..+14°С, максімальная ўдзень +18..+25°С, на паўднёвым захадзе да +26°С.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках