Беларусы сталі часцей «правальваць» тэхагляд
5- 2.07.2025, 11:24
- 4,192
Што няспраўнае ў 4 з 10 аўто, якія не прайшлі яго?
«Белтэхагляд» даў справаздачу аб выніках праверак аўтамабіляў у чэрвені. Кожны сёмы аўтамабіль (14%), які прыехаў на дыягнастычную станцыю, не змог атрымаць «дазвол» з першага разу.
Галоўнай праблемай аўтамабіляў беларусаў, як і месяцам раней, паводле звестак «Белтэхагляду», засталіся менавіта тармазы. На іх прыпала 41,9% усіх адмоў у допуску (у траўні было 41,8%). Фактычна, амаль кожная другая няспраўнасць, якую знаходзяць на тэхаглядзе, звязаная з тармазамі.

Агулам жа спіс асноўных праблем, праз якія кіроўцам даводзіцца ехаць на паўторную праверку, практычна не змяніўся:
У «Белтэхаглядзе» таксама нагадалі, што ўсё лета дзейнічае наўпроставая забарона на выкарыстанне шыпаванай гумы. Аўтамабілі з такімі шынамі тэхагляд не пройдуць па вызначэнні.

У той жа час у чэрвені беларусы сталі праходзіць тэхагляд значна радзей. Арганізацыя выдала амаль 149,5 тысячы дазволаў, што амаль на 25 тысяч менш, чым у траўні.

Пры гэтым паслугай электроннага запісу на «Е-Паслуга» скарысталіся 2673 аўтаўладальнікі. А без заезду на станцыю дазвол змаглі атрымаць 259 уладальнікаў зусім новых аўто.
