Пуцін у размове з Макронам адмовіўся ад замірэння: Украіну чакаюць два сцэнары
6- 2.07.2025, 12:34
- 14,230
Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі агучыў варыянты.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон пасля размовы з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным патэлефанаваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму і праінфармаваў аб дэталях размовы з кіраўніком Крамля. Аб гэтым паведамляе Bloomberg са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і Уладзімір Пуцін упершыню з 2022 года правялі тэлефонную размову, падчас якой дамовіліся аб каардынацыі дзеянняў наконт Ірана.
Акрамя таго, пасля размовы Макрон распавёў Зяленскаму, што пазіцыя Пуціна наконт заканчэння вайны застаецца нязменнай - ён дагэтуль не гатовы да замірэння.
Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБАУ Андрэй Каваленка ў каментары адмовы кіраўніцтва РФ ад ідэі ЗША аб спыненні агню адзначыў, што ў далейшым застаюцца толькі 2 варыянты развіцця падзей.
«Варыянты далей простыя - ці Захад дзейнічае жорстка і зберажэ Еўропу ад уварвання расейска-кндраўскіх войск у Балтыю за 4-6 гадоў і праз сілу зламае хрыбет Расеі разам з намі. Ці можна далей рабіць выгляд, што існуе нейкі парасон NATO, якое тэхналагічна ўжо пачынае адставаць ад сучаснай вайны», - паказвае чыноўнік у нататцы ў Telegram.
Каваленка дадаў, што, на жаль, баявыя дзеянні будуць працягвацца як сёлета, так і налета.
«Такая рэальнасць», - рэзюмаваў ён.