Беларускі блогер Улад Бумага ўнесены ў базу сайта «Міратворац»
23- 2.07.2025, 17:23
- 9,012
Яго абвінавацілі ў распаўсюдзе расейскай прапаганды.
У якасці прычыны ўказаны ўдзел Улада Бумагі ў мерапрыемствах, якія падтрымліваюць інфармацыйную палітыку Расеі, распаўсюджванне расейскай прапаганды».
На сайце «Міратворац» размешчана спасылка на артыкул, у якім распавядаецца пра тое, як падчас «Прамой лініі» Бумага задаў Пуціну пытанне аб працы YouTube на тэрыторыі Расеі.