Сяргей Ціханоўскі: На свабодных выбарах прагаласую за Міколу Статкевіча
18- 2.07.2025, 18:05
- 21,330
Ні блогер, ні яго жонка балатавацца не збіраюцца.
Блогер і былы палітвязень Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго ён прагаласаваў бы на будучых прэзідэнцкіх выбарах.
«Асабіста я прагаласаваў бы за Міколу Статкевіча, калі ён будзе ўдзельнічаць. Ну, а калі не, то мы з ім абмяркоўвалі, што калі што – прагаласуем абодва за Паўла Севярынца, калі ён будзе балатавацца», – расказаў ён у інтэрв'ю «Люстэрку».
На пытанне, ці мог бы ён сам балатавацца, Сяргей Ціханоўскі кажа, што не. Ягоная жонка таксама не прэтэндуе на пасаду прэзідэнткі Беларусі.
Раней на мітынгу ў Вільні Сяргей Ціханоўскі заявіў, што калі б не Мікола Статкевіч, ні яго, ні Святланы Ціханоўскай у палітыцы не было б.