31 снежня 2025, Серада, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сабаленка выйшла ў трэцяе кола Уімблдона

7
Сабаленка выйшла ў трэцяе кола Уімблдона
Арына Сабаленка

Беларуская тэнісістка перамагла чэшку Мары Баўзкову.

Сёння, 2 ліпеня, адбыўся матч другога кола турніру катэгорыі Grand Slam у Лондане (Вялікая Брытанія) паміж прадстаўніцай Беларусі Арынай Сабаленкай (1) і чэшкай Мары Баўзковай (48). Гульня закончылася перамогай Сабаленкі з лікам 7:6 (7:4), 6:4.

Даўжыня сустрэчы склала 1 гадзіну 35 хвілінаў. За гэты час Арына Сабаленка пяць разоў падавала навылёт, здзейсніла тры падвойныя памылкі і рэалізавала 2/4 брэйк-пойнты. Баўзкова, у сваю чаргу, двойчы падавала навылёт і зрабіла адзін брэйк.

У трэцім коле Уімблдонскага турніру Арына Сабаленка сустрэнецца з пераможцай матчу Эма Радукану (Вялікая Брытанія, 40) – Маркета Вандроўшава (Чэхія, 70).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках