«Чарга, каб зайсці ў залу, у якой яшчэ некалькі чэргаў»
8- 2.07.2025, 21:04
- 17,864
Перад вялікімі выходнымі ў касах БЧ — натоўпы, сайт працуе з перабоямі.
Апошнімі днямі значна цяжэй набыць білеты на сайце Беларускай чыгункі (БЧ), піша «Позірк» са спасылкай на паведамленні ад людзей і абмеркаванні ў раённых чатах.

Так, каб праверыць наяўнасць білетаў у Расею, пасажырам даводзілася заходзіць на сайт Расейскіх чыгунак.
У сувязі з перабоямі на сайце павялічылася нагрузка і на білетныя касы, асабліва напярэдадні «доўгіх» выходных (3-6 ліпеня).
«Калі раптам хто-небудзь плануе ехаць на вакзал набыць квіткі на міжнародныя/міжгароднія лініі - не раю. Чарга, каб зайсці ў залу, дзе яшчэ некалькі чэрга, каю набыць білеты…» — напісала 2 ліпеня ўдзельніца аднаго з чатаў, і падцвердзіла свае словы здымкам.

«Ну не зусім [сайт] зламаўся. Перыядычна «прабівае». Але так, ужо з суботы (28 чэрвеня. - Заўвага.) каб нешта замовіць, трэба было вельмі пастарацца », - падзялілася звескамі у тым жа чаце іншая ўдзельніца.
Сама БЧ прызнала наяўнасць праблемы раніцай 2 ліпеня, размясціўшы абвестку на сайце pass.rw.by: «02.07.2025 з 10.42 праз тэхнічныя прычынаы назіраецца перыядычная недаступнасць атрымання раскладу руху цягнікоў. Для набыцця і вяртання праязных дакументаў неабходна звярнуцца ў білетныя касы Беларускай чыгункі. Афармленне праезду ў цягніках з ненумараванымі месцамі таксама магчыма ў тэрміналах самаабслугоўвання. Выбачаемся за нязручнасці».