20 снежня 2025, Субота, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Працаваць няма каму!»

8
«Працаваць няма каму!»

У беларускіх школах заплюшчваюць вочы на кампетэнцыі настаўнікаў.

Чытачка сайта Charter97.org, якая працавала выкладчыцай ангельскай у розных школах нашай краіны, расказала пра стан сістэмы адукацыі:

— Нядаўна пагаварыла са сваячкай Інэсай, якая пахвалілася, што яе дачка цяпер працуе ў менскай гімназіі. Я нават рот адкрыла ад здзіўлення.

- Як жа яе ўзялі ў гімназію настаўніцай малодшых класаў? Там жа трэба не толькі навучыць чытаць па-руску, але і выкладаць беларускую мову з літаратурай.

А Марынка па-беларуску здольная сказаць хіба што "добры дзень" і "да спаткання".

— Ты смешная, Оля! Каму патрэбная тая беларуская мова! Яна ж чытаць па-беларуску ўмее, гэта ж не англійская.

- Ды раней у гімназію бралі толькі настаўнікаў першай і вышэйшай катэгорыі ...

- Ты з дуба звалілася, Волька!? Працаваць няма каму! Узялі дачку з другой катэгорыяй, а цягам года, каб не псаваць рэйтынг навучальнай установы, далі і першую.

- А як жа ўмова адпрацаваць 5 гадоў, каб атрымаць першую катэгорыю?

— Бачыла б ты педагогаў!Марына — яшчэ адна з лепшых настаўніц, прынамсі, матэматыку добра ведае, таму што так патрабуе статут гімназіі, каб настаўнікі мелі катэгорыі. А яна някепска працуе. У школу прыходзіць, на акцыі детей збірае, з родителями гаворыць… Цяжкаватв, праўда, бо ёй 26, а бацькі на 5-10 гадоў старэшыя, але нея з гэтым спраўляецца.

Ну і галоўнае - плацяць добра: 2 тысячы рублёў “на рукі”. Нядаўна выйшла замуж, нават аўтамабіль купілі з мужам.

Задаволеная жыццём і дачкой, Інэса пайшла ў краму .

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках