Стартап беларуса ў сферы ШІ ацанілі ў 18 мільярдаў долараў
11- 20.07.2025, 16:58
- 6,566
Кампанія распрацоўвае альтэрнатыву пошукавіка Google.
Беларус прыцягнуў 18 мільярдаў даляраў, у якія ацэньваюць яго стартап, звязаны са штучным інтэлектам. Гаворка ідзе пра ШІ-стартап Perplexity, заснаваны беларусам Дзянісам Ярацом, паведамляе Bloomberg.
Нядаўна кампанія беларуса атрымала новыя інвестыцыі ў працяг травеньскага раўнда. Заснаваны ў 2022-м беларусам і яго двума амерыканскімі партнёрамі Perplexity у канцы атрымаў 500 мільярдаў, дасягнуўшы 14 мільярдаў даляраў.
Нагадаем, кампанія распрацоўвае альтэрнатыву Google на базе штучнага інтэлекту.