19 снежня 2025, Пятніца, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW даў ацэнку заявам Крамля пасля пагроз Трампа

5
ISW даў ацэнку заявам Крамля пасля пагроз Трампа

Расея хоча зацягнуць вайну.

Расейскія афіцыйныя асобы працягваюць публічна заяўляць, што РФ не зацікаўленая ў кароткатэрміновым развязанні ў спыненні вайны супраць Украіны. Яны не хочуць і чуць пра дамоўленасці, якія не прадугледжваюць згоды з патрабаваннямі Крамля.

Такім чынам, там ніяк не спалохаліся слоўных пагроз прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўвесці супраць Масквы 100-адсоткавыя мыты і другасныя санкцыі, калі яна не ўкладзе мірнае пагадненне з Кіевам на працягу 50 дзён. Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Так, 20 ліпеня прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, нібыта Расея гатовая «хутка» пачаць мірныя перамовы аб спыненні вайны, але яна павінна дасягнуць сваіх цэляў, якія, з ягоных слоў, «відавочныя» і «нязменныя».

Аналітыкі адзначылі, што крамлёўскія афіцыйныя асобы пастаянна заяўляюць, маўляў, усялякае мірнае ўрэгуляванне павінна ліквідаваць меркаваныя «першапрычыны» вайны, і паўтараюць першапачатковыя мэты – «дэнацыфікацыю» і «дэмілітарызацыю» Украіны.

Усё гэта - тэрміны, якія Крэмль выкарыстаў цягам усёй вайны, заклікаючы да змены рэжыму ва Украіне, яе нейтралітэту, змены палітыкі адчыненых дзвярэй NATO і пазбаўлення краіны магчымасці абараняцца ад будучай расейскай агрэсіі.

«Заявы Пяскова ад 20 ліпеня падкрэсліваюць незацікаўленасць Крамля ў добрасумленных перамовах з Украінай і яго імкненне хутчэй зацягнуць вайну», – працягвае ацэньваць ISW.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках