19 снежня 2025, Пятніца, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнатар Грэм: ЗША знішчаць эканомікі краін, якія падтрымліваюць Расею

15
Сэнатар Грэм: ЗША знішчаць эканомікі краін, якія падтрымліваюць Расею

Трамп рыхтуе велізарныя мыты.

Сэнатар ЗША Ліндсі Грэм прыстрашыў расейскага лідара Уладзіміра Пуціна значнымі наступствамі, калі ён не выканае ўмовы Дональда Трампа і не пагодзіцца на кампраміс аб Украіне.

«Пуцін, твая чарга набліжаецца, Дональд Трамп - гэта Скоці Шэфлер (вядомы гальфіст - заўв.) амерыканскай палітыкі і замежнай дыпламатыі, і ён збіраецца даць табе добрага чосу», — заявіў Грэм.

Ён падкрэсліў, што Трамп збіраецца ўвесці мыты ў дачыненні да тых краін, якія купляюць расейскую нафту — Кітая, Індыі і Бразіліі. Сэнатар адзначыў, што гэтыя тры краіны страчваюць блізу 80% таннай расейскай нафты і падтрымліваюць расейскую вайсковую машыну.

«Вось што я б сказаў Кітаю, Індыі і Бразіліі: калі вы працягнеце купляць танную расейскую нафту... мы абкладзём вас велізарнымі мытамі і знішчым вашу эканоміку», — заявіў ён.

Грэм падкрэсліў, што «Трамп стаміўся ад гэтай гульні. На месцы Пуціна я б хутчэй сеў за стол перамоў».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках