Іран і тры еўрапейскія краіны правядуць ядзерныя перамовы
- 21.07.2025, 10:27
- 1,228
Брытанія, Францыя і Нямеччына чакаюць ад Тэгерана саступак.
Іран, Вялікабрытанія, Францыя і Нямеччына правядуць перамовы аб ядзернай праграме ў турэцкім Стамбуле ў пятніцу, 25 ліпеня.
Пра гэта паведаміў у панядзелак, 21 ліпеня, прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Ірана, паведамляе Reuters.
Прадстаўнік іранскага МЗС заявіў, што сустрэча паміж яго краінай, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Нямеччынай адбудзецца на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў.
Перамовы, запланаваныя на пятніцу, 25 ліпеня, адбудуцца пасля таго, як міністры замежных спраў трох краін правялі 17 ліпеня першую тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Ірана Абасам Аракчы пасля таго, як месяц таму Ізраіль і ЗША атакавалі Іранскія ядзерныя аб'екты.
Як вядома, краіны "тройкі" заявілі, што да канца жніўня адновяць санкцыі супраць Тэгерана, калі ядзерныя перамовы, якія працягваліся паміж Іранам і ЗША да пачатку прамога канфлікту паміж Ізраілем і Іранам, не адновяцца ці не дадуць канкрэтных вынікаў.
Да абвастрэння паміж Ізраілем і Іранам Тэгеран і Вашынгтон правялі пяць раундаў ядзерных перамоў пры пасярэдніцтве Амана, але сутыкнуліся з сур'ёзнымі перашкодамі, такімі як узбагачэнне ўрану ў Іране, якое заходнія дзяржавы хочуць звесці да нуля.
Тэгеран сцвярджае, што яго ядзерная праграма прызначаная выключна для цывільных цэляў.
Пасля ўдараў Ізраіля і ЗША па сваіх ядзерных аб'ектах Іран адмовіўся ад любых перамоў у ядзернай праграме з амерыканскім бокам.