19 снежня 2025, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Трамп можа раздушыць Пуціна і без другасных санкцый

2
Reuters: Трамп можа раздушыць Пуціна і без другасных санкцый
Фота: AP

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША мае больш эфектыўныя інструменты ціску на Крэмль.

ЗША могуць ударыць па расейскіх нафтавых даходах без рызыкоўных «другасных тарыфаў». Пра гэта піша каментатар у асаблівых пытаннях агенцтва Reuters (пераклад - «УНІАН») Х'юга Дыксан.

Паводле ягонага пераканання, адміністрацыя Дональда Трампа мае больш эфэктыўныя інструменты ціску на Крэмль, чым увядзенне другасных санкцый супраць пакупнікоў расейскай нафты.

"Трампу не патрэбныя другасныя тарыфы, каб скараціць даходы Масквы, якія цяпер складаюць блізу 160 мільярдаў даляраў на год», - піша Дыксан.

Нядаўнія заявы Трампа аб магчымасці 100% тарыфаў на імпарт з краін, якія гандлююць з Расеяй, выклікалі скепсіс на фінансавых рынках. Рублі і акцыі ў Расеі выраслі, а кошты нафты - упалі. Дыксан піша:

«Гэта супярэчыць таму, што адбылося б, калі б інвестары сапраўды паверылі ў сур'ёзнасць намераў Трампа».

Рэалістычны падыход

Замест радыкальных мер, Дыксан прапануе дыпламатычную стратэгію: пераканаць Індыю адмовіцца ад куплі расейскай нафты, адначасова стымулюючы Савудаўскую Арабію павялічыць здабычу, каб пазбегнуць скачка сусветных коштаў.

- Вашынгтон мае немалы дыпламатычны арсенал, каб дамовіцца з Дэлі і Анкарой аб выгаднай замене паставак, - адзначае Дыксан.

Абмежаванне коштаў і санкцыі на «ценявы флот»

ЕЗ ужо знізіў верхнюю мяжу закупак расейскай нафты да 47,6 даляра за барэль, і ЗША могуць пайсці яшчэ далей. Калі прымусіць Індыю і Турцыю адмовіцца ад закупак, можна дасягнуць цэнавай мяжы нават на 40 даляраў за барэль, мяркуе Дыксан.

Таксама ён прапануе жорсткія санкцыі супраць усіх суднаў так званага «ценявога флоту» Расеі, што дазволіла б узмацніць кантроль за выкананнем цэнавых абмежаванняў.

«Пуцін дзёрзкі, таму знясіленне ягонага бюджэту можа быць недастатковым. Але калі ЗША сапраўды наросцяць пастаўкі зброі Украіне, а Еўропа падключыцца, выкарыстоўваючы замарожаныя 300 мільярдаў даляраў актываў РФ, Крэмль можа апынуцца пад празмерным ціскам», - рэзюмаваў Дыксан.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках