19 снежня 2025, Пятніца, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы «шакаладны кароль» Беларусі спыніў бізнэс і ў Расеі

4
Былы «шакаладны кароль» Беларусі спыніў бізнэс і ў Расеі

Марат Новікаў не вытрымаў канкурэнцыі.

Як высветліў партал «Белорусы и рынок», летась расейская кампанія «Мелані», з прадукцыяй якой Марат Новікаў некаторы час спрабаваў канкураваць са сваімі былымі фабрыкамі «Спартак» і «Камунарка», не працавала.

Кампанія «Мелані» была створаная праз некаторы час пасля таго, як у 2012 годзе большая частка актываў бізнэсоўца ў Беларусі – акцыі ў «Спартаку» і\ «Камунарцы» - перайшлі на загад дыктатара ў рукі дзяржавы. У Гомельскай фабрыцы Марату Новікаву належаў кантрольны пакет, у «Камунарцы» - звыш траціны акцый. Негалосна Марат Новікаў кантраляваў з пачатку 2000-х таксама «Слодыч» і «Чырвоны мазыранін», якім пастаўляў сыравіну і рэалізаваў прадукцыю праз расейскага трэйдара «Белкандытар».

У 2011 года дзяржава прамінулай датай абнуліла частку дакупленых Новікавым у супрацоўнікаў акцый у «Спартаку» і «Камунарцы», а потым праз дадатковую эмісію давяла яго дзель ў фабрыках да мізэрнай. На мінулым тыдні ў «Камунаркі», дарэчы, з'явіўся новы гаспадар. Замест Менска асноўным уласнікам (каля 90%) адной з найбуйнейшых кандытарскіх прадпрыемстваў стала Рэспубліка Беларусь.

Адзінае, што Марату Новікаву ўдалося захаваць у сваіх руках пасля разгрому бізнэсу, гэта брэнд Melanie, які выпускаўся на «Спартаку». Вось яго лінейку з 2015 года, дамовіўшыся з фабрыкамі-выканаўцамі ў Польшчы і Літве, ён паспрабаваў прасоўваць на расейскім рынку. Але, выдавочна, не вытрымаў канкурэнцыі.

Як звярнуў увагу партал «Белорусы и рынок», таксама не ажыццяўляў летась вытворчасць і продаж іншы яго праект – «Фабрыка беларускай кухні».

У яго рамках бізнэсовец спрабаваў наладзіць вытворчасць паўфабрыкатаў для франчайзінгавай сеткі рэстаранаў «Беларуская кухня» ў Расеі. Сеткі не атрымалася - цяпер у Маскве функцыянуе адзін аб'ект пад гэтым брэндам, у якім Марат Новікаў ўжо нават не ўладальнік кантрольнага пакета.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках