19 снежня 2025, Пятніца, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камунарка» і «Спартак» пачнуць рабіць цукеркі з вэнэсуэльскіх какава-бабоў

11
«Камунарка» і «Спартак» пачнуць рабіць цукеркі з вэнэсуэльскіх какава-бабоў

Як зменіцца цана беларускага шакаладу?

Найбуйнейшыя кандытарскія фабрыкі Беларусі атрымалі першыя пробныя партыі какава-бабоў з Вэнэсуэлы. На гэтым тыдні яны пачнуць іх перапрацоўку, піша БелТА.

Эксперыментаваць з сыравінай прымушае рост яе цаны ва ўсім свеце. Як расказаў кіраўнік "Белдзяржхарчпрама" Алег Жыдкоў, раз «наша кандытарская галіна імпартазалежная», спачатку прадпрыемствы спрабавалі ўправіцца з гэтым за кошт утрымання цаны гатовай прадукцыі.

- Мы яе не падвышалі і працавалі ў рамках той эканомікі, якая нам дазваляла стрымліваць гэты імклівы рост сабекошту, у спадзяванні, што, напэўна, праз нейкі перыяд часу, магчыма, цана вернецца. Але ўжо 2024 і 2025 гады мы працуем і бачым, што цана істотна не мяняецца.

Алег Жыдкоў нагадаў, што на цану какава-бабоў найперш уплывае ўраджайнасць.

- Ураджай какава-бабоў збіраецца два разы на год — у траўні і кастрычніку-лістападзе. Паводле ўраджайнасці кастрычніка-лістапада мы ўжо можам прагназаваць, якая будзе цана пад канец года і на пачатак 2026 года. Пакуль перадумоў да таго, што цана пойдзе долу, мы не бачым, бо чаканыя аб'ёмы ўраджаю ніжэйшыя за той попыт, які ёсць на сусветным рынку.

Традыцыйна Беларусь закупляе какава-бабы ў краінах Афрыкі, але сітуацыя з цэнамі вымусіла шукаць новых прадаўцоў, цяпер ужо і ў Лацінскай Амэрыцы.

- Мы сёння пачынаем атрымліваць пробныя партыі з Вэнэсуэлы. Мы атрымалі і на «Камунарку», і на «Спартак» па 100 тон какава-бабоў дастаткова добрай якасці. Яны няблага зарэкамендавалі сябе ў выглядзе ўзораў.

На гэтым тыдні фабрыкі пачнуць перапрацоўку гэтых какава-бабоў.

Паводле прагнозаў "Белдзяржхарчпрама" сыравіна з Вэнэсуэлы можа каштаваць на 15-20% танней, чым у афрыканскіх вытворцаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках