19 снежня 2025, Пятніца, 21:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа страціць $19 млрд.прыбытку бюджэту

4
Расея можа страціць $19 млрд.прыбытку бюджэту

Праз абмежаванне кошту нафты.

Новыя санкцыі Еўразвяза, якія ўключаюць гнуткія кошты на расейскую нафту, могуць пазбавіць расейскі бюджэт кожнага пятага рубля запланаваных нафтагазавых прыбыткаў, прагназуе Freedom Finance Global.

Паводле ацэнак аналітыкаў,праз новы механізм коштаў, які цяпер будзе ўстаноўлены на 15% ніжэй за сярэднерынкавыя кошты, казна РФ недалічыцца 1,5 трлн. рублёў, сыравінных падаткаў штогод. Гэта амаль 18% ад сумы, якую Мінфін РФ запланаваў сабраць у бягучым годзе (8,9трлн. рублёў), перадае The Moscow Times.

«Гэтая мера здольная аказаць прыкметны ціск на расейскую эканоміку, і перш за ўсё на прабыткі федэральнага бюджэту, - папярэджвае аналітык Freedom Finance Уладзімір Чарноў. - Рызыкі ўзмацняюцца тым, што краіна па-ранейшаму моцна залежыць ад сыравінных прыбыткаў, а большая частка нафты экспартуецца ў дзяржавы, дзе ліміт можа быць ужыты праз абмежаванне доступу да страхавання, лагістыкі і фінансавых разлікаў ».

Уведзены ў канцы 2022 года нафтавы ліміт знаходзіўся на адзнацы $60 за бараль: з коштам вышэйшым “чорнае золата” з Расеі было забаронена вазіць на заходніх танкерах і страхаваць з дапамогай заходніх фінансавых інстытутаў. Новы кошт, паводле пастановы Еўракамісіі, складзе $47,6 за бочку, а яго наступны перагляд адбудзецца праз тры месяцы.

У чэрвені расейскі гатунак Urals у сярэднім прадавалі за мяжу па $59,8 за бараль. Але праз санкцыі Ез кошт расейскай нафты можа абваліцца ў асобных выпадках да $ 45, “калі ўлічыць лагістычныя і палітычныя зніжкі", прагназуе Чарноў: "Гэта прывядзе да далейшага зніжэння валютных паступленняў і ўзмоцніць фіскальны ціск на эканоміку РФ".

Нафтагазавыя прыбыткі бюджэту ўжо імкліва падаюць: паводле вынікаў першага паўгоддзя яны на 14% ніжэйшыя за леташнія, а ў траўні і чэрвені спад у гадавым выражэнні перавышаў 30%. Як вынік: за паўгода ў казне ўтварылася "дзірка" на 3,8 трлн. рублёў - у 6 разоў большая, чым за той жа перыяд 2024-га.

Зніжэнне коштаў на нафту "можа стаць самай сур'ёзнай праблемай для расейскага нафтавага экспарту з моманту ўвядзення еўрапейскага эмбарга ў канцы 2022 года", мяркуюць эксперты Інстытута энэргетыкі і фінансаў.

Справа ў тым, што апошнія месяцы кошт Urals трымаўся ніжэй , і таму яе зноў пачалі актыўна вазіць грэцкія суднаходныя кампаніі. Яны замянілі “ценявыя” танкеры, якія патрапілі пад санкцыі і былі пазбаўленыя нафтавага гандлю. Такіх, па дадзеных ІЭФ, ужо 426, а гэта больш за палову (55%) ад усяго дэдвэйту «ценевага флоту».

Праз зніжанай кошты гэтыя грузаперавозчыкі зноў адмовяцца ад расейскай нафты, а вось замяніць іх дастатковай колькасцю судоў “ценявага флоту” ўжо можа і не атрымацца, асцерагаюцца ў ІЭФ: “Як вынік, магчымае адчувальнае скарачэнне марскога экспарту нафты з РФ, а таксама рэзкае падаражэнне паслуг фрахту нафтавых танкераў для РФ як плата за рызыку апынуцца ў санкцыйным спісе заходніх краін” .

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках