У лесе ля Рэчыцы заўважылі дзікабраза
4- 21.07.2025, 19:53
- 5,912
Відэафакт.
Відэа з экзатычнай жывёлай у рэчыцкіх лясах падзяліўся адзін з карыстальнікаў інстаграма, заўважылі "Моцныя навіны".
Меркавана, дзікабраза сустрэлі ў Белым Беразе Рэчыцкага раёна 18 ліпеня. У каментарах заявілі, што ён уцёк з сядзібы “Лошадиный остров”, якая знаходзіцца ў вёсцы Гранаўка, яшчэ 8 ліпеня. А ўсяго нібы збеглі двое грызуноў.
"Моцныя навіны" патэлефанавалі ўладальніку сядзібы, каб пацвердзіць гэтую інфармацыю.
«Так, збеглі. Аднаго нам ужо вярнулі. Ён залез у намёт да людзей. Другога яшчэ шукаем», - падзяліўся мужчына.
Так што, калі будзеце адпачываць ля Дняпра ў тых месцах - не здзіўляйцеся.