19 снежня 2025, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча дабудавала электронны бар'ер уздоўж мяжы з Беларуссю

6
Польшча дабудавала электронны бар'ер уздоўж мяжы з Беларуссю
Здымак: ЕРА

Здымак.

Польшча закончыла будаўніцтва электроннага бар'ера па ўсёй мяжы з Беларуссю. Пра гэта 21 ліпеня паведаміў Wprost са спасылкай на міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Тамаша Сяманякі.

Паводле яго слоў, краіна выдзеліла 2,6 млн. злотых ($700 тыс.) на ахову мяжы з Беларуссю. Дзеля бяспекі ў зоне былі накіраваныя 11 тыс. вайскоўцаў.

Сямоняк заявіў, што эфектыўнасць адбіцця незаконных спроб перасячэння мяжы дзякуючы падтрымцы вайскоўцаў і сучаснай інфраструктуры дасягнула 98%.

Апрача гэтага, міністр анансаваў пашырэнне памежнага кантролю, маючы на ўвазе таксама часовы кантроль на межах з Нямеччынай і Літвой. Раней такую пастанову Польшчы ў Літве назвалі "часовай капітуляцыяй".

Здымак: ЕРА
Здымак: ЕРА
Здымак: ЕРА
Здымак: ЕРА
Здымак: ЕРА
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках