Беларуска знайшла пад Гародняй лісічку як з фільмаў
4- 22.07.2025, 15:02
- 20,926
Што кажуць экспэрты?
У лесе пад Гародняй знайшлі лісічку, якая расце з чэрапа памерлай жывёліны, відэа апублікавалі ў TikTok. Каментатары паспрачаліся, ці можна браць такі грыб, піша «Зеркало».

Мяркуючы з хэштэгу, відэа знятае пад Гародняй. На кадрах кошык з грыбамі і лісічка, якая расце з вачніцы чэрапа нейкага мёртвага жывёліны — хутчэй за ўсё, лася або аленя.
«Узялі б такую ліску?» - пытаецца тэкстам у роліку яго аўтарка.
@gribnoyzavertish Лисичка выросла в черепе #беларусь #гродно ♬ Raven Sounds - Raven Sounds & National Geographic Animal Sounds & Nature Sounds New Age
У каментарах людзі спрачаліся і згадвалі сібірскую язву:
«Я б і шкілет забрала».
«Толькі калі жывёліна на сібірскую язву хварэла»
«Хм, дык гэта не трэба было з куткоў вачэй па раніцах прыбіраць?»
«Норма. Я б узяў. Пакуль, на жаль, не трапляўся — толькі лісіныя. Я іх збіраю».
«Ліску не, а вось чэрап — так».
Міколагі тлумачаць: для грыбоў костка — гэта, фактычна, асяроддзе, у якім можна замацавацца. Споры трапляюць у паражніну, і калі там дастаткова вільгаці і арганічных рэшткаў — грыбніца пачынае развівацца. А ўжо потым - пры прыдатных умовах - выстрэльвае пладовае цела.
Што тычыцца страху перад хваробамі - ён не беспадстаўны. Экспэрты нагадваюць: браць з сабой астанкі жывёл з лесу - не найлепшая ідэя, асабліва калі тыя не праходзілі дэзінфекцыі.