20 снежня 2025, Субота, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чакаю афіцыйных выбачэнняў»

14
«Чакаю афіцыйных выбачэнняў»

У беларускі згарэў адпачынак у Пакістане праз памылку ў візе.

З таго часу, як сітуацыя з шэнгенскімі візамі стала зусім сумнай, беларусы ўсё часцей плануюць адпачынак у азіяцкіх краінах. Не выключэнне — Пакістан, з якім наша краіна апошнім часам актыўна наладжвае прыязныя сувязі. Туды, уразіўшыся водгукамі, надумала злётаць Наталля разам з 12-гадовай дачкой, але нешта пайшло не так. Ніжэй - павучальная гісторыя пра тое, што нават самыя простыя ўмовы для трапляння ў якую-небудзь краіну не заўсёды гарантуюць, што вы там апыняцеся, піша Onlíner.

- Я працую ў ААЭ, атрымала тут дазвол на жыхарства. Часта камунікую з пакістанцамі, якія мне і разрэкламавалі сваю краіну. Хвалілі добрую прыроду, камфортную тэмпературу. А ў нас цяпер вельмі горача, вось я і падумала: з'езджу ў адпачынак у Пакістан, — распавядае Наталля.

Летась Пакістан істотна спрасціў правілы ўезду для грамадзян Беларусі. Не бязвіз, але нешта блізкае да яго: на сайце пакістанскага МЗС трэба толькі запоўніць нескладаную анкету і пазней сцягнуць электронную візу. У дадатак да асабістых звестак Наталля выслала копію пашпарта і працоўнай дамовы, а таксама зарэзерваванае жытло і квіткоў на рэйс Шарджа — Ісламабад.

Тут ёсць важны нюанс: усё гэта Наталля рабіла 9 ліпеня, тады як вылет у Пакістан у яе быў прызначаны на 12-га ліпеня. Хваляванні з нагоды сціснутых тэрмінаў не было: e-visa рыхтуецца на працягу дня, значыць запас часу заставаўся.

Праз адведзеныя 24 гадзіны Наталля і ейная дачка атрымалі гатовыя візы. Але не паспеўшы ўзрадавацца, жанчына выявіла, што ў яе дазволе на ўезд прапісаны цалкам няправільная дата нараджэння. З запаўненнем анкеты дапамагалі агенты з гарадзенскай кампаніі «Студыя адпачынку»— турыстка адразу звярнулася туды.

Яны паведамілі, што віза прыйшла з памылкай. І пачалася нейкая «важданіна». Высветлілася, што проста так выправіць дату нараджэння немагчыма, трэба цалкам ануляваць гэтую візу, пасля чаго рабіць новую. Добра, кажу, анулюйце, рабіце новую. Але дагэтуль пытанне так і не развязалася.

Заяўка на скасаванне візы па-ранейшаму адзначана статусам «у працэсе». Але ў працэсе чаго, прашу прабачэння? У першапачатковай заяўцы ўсё было запоўнена правільна. Да таго ж у іх быў мой скан пашпарта, дзе выразна бачная дата нараджэння. Навошта тады наогул высылаць усе гэтыя дакументы, калі ніхто не правярае звесткі?

Дзяўчынкі з агенцтва размаўлялі з Пасольствам Пакістана ў Беларусі, адтуль выйшлі на сувязь з гэтым візавым цэнтрам. Гэта ўжо было ў пятніцу, і там проста спаслаліся на скарочаны дзень, сказаўшы, што зоймуцца маёй праблемай у панядзелак. Я павінна была вылецець у суботу. У выніку ў нас проста згарэлі незваротныя квіткі коштам амаль $400.

З чыёй віныадбылася памылка - не вельмі ясна. У турагенцтве «Студыя адпачынку» нам пацвердзілі словы Наталлі і спаслаліся на банальны тэхнічны збой у візавай сістэме МЗС Пакістана. Тэхпадтрымка адразу папярэдзіла, што на ануляванне візы можа спатрэбіцца да 7 дзён. Турыстка надумала рызыкнуць, разлічваючы, што пакістанцы ўлічаць прамінулы дэдлайн і пойдуць ёй насустрач — але не.

- Мы звярталіся ў амбасаду Ісламскай Рэспублікі ў Беларусі, і яны са свайго боку таксама спрабавалі гэта выправіць, — дадала спецыялістка «Студыі адпачынку». - Сакратар увесь час быў са мной на сувязі. Яны нават гатовыя былі вельмі аператыўна зрабіць новую візу, хай і за нейкую дадатковую суму. Але ўсё ж такі гэта было немагчыма, пакуль дзейнічала старая віза - скасаваць яе мог толькі МЗС.

Цяпер агенцтва спрабуе развязаць пытанне з вяртаннем грошай за авіябілеты: фармальна яны незваротныя, але быццам бы на працягу 90 дзён спрабаваць можна. Наталля ж эмацыйна заяўляе, што нават калі верне выдаткаванае, «у Пакістан дакладна ні нагой», а віза ёй «больш не патрэбная». Беларуска ўжо адправіла скаргу ў МЗС, апавясціла аб сітуацыі пасольства Беларусі ў Пакістане і чакае афіцыйных выбачэнняў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках