20 снежня 2025, Субота, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Данецка звярнуліся да Пуціна з патрабаваннем

32
Жыхары Данецка звярнуліся да Пуціна з патрабаваннем

У горадзе — гуманітарная катастрофа.

У Данецку мясцовыя жыхары звярнуліся да Пуціна з просьбай умяшацца ў сітуацыю з водазабеспячэннем, якую яны называюць «гуманітарнай і экалагічнай катастрофай». Характэрна, што тэкст звароту ўпершыню апублікавалі расейскія вайсковыя прапагандысты — тыя, хто звычайна замоўчвае ўсе няўдачы. Цяпер нават яны не могуць ігнараваць відавочнае. Эмацыйнае пасланне жыхароў апублікаваў расейскі Z-канал «Сіняя Барада», звярнуў увагу «Дыялог».

Аўтары звароту сцвярджаюць, што з 2022 года ў Данецку адсутнічае стабільная падача вады. Графік пастаянна пагаршаецца: цяпер ваду абяцаюць даваць толькі раз на тры дні. Пры гэтым яна настолькі каламутная і забруджаная, што непрыдатная ні для гатавання ежы, ні для захавання гігіены. Да верхніх паверхаў вада не даходзіць зусім, і паджылыя людзі з сем'ямі вымушаныя насіць яе ў вёдрах з сутарэнняў.

Кошт бутыляванай вады дасягае 5 рублёў за літр – удвая даражэй, чым у акупаваным Марыюпалі або Растове.

Пры гэтым вадавод з Дона, пабудаваны як «развязанне праблемы», кампенсуе ўсяго 6% ад патрэб горада. На думку жыхароў, у сітуацыі вінаватая не «водная блакада» з боку Украіны, а карупцыя, бяздзейнасць і падман з боку расейскай акупацыйнай адміністрацыі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках