Пад Менскам на аўкцыён выставілі 17 зямельных надзелаў
5- 22.07.2025, 15:56
- 4,562
Цэны некаторых з іх здзіўляюць.
У некалькіх пасёлках побач з Менскам з'явіліся свабодныя зямельныя надзелы. Іх прададуць на таргах 22 жніўня. Як піша Realt, стартавыя цэны на некаторыя пляцы, асабліва з падведзенай інфраструктурай, шакуюць.
Самы дарагі з іх плошчай 15,5 соткі і поўным наборам камунікацый прадаецца ў Калодзішчах. Там пачатковы кошт складае 165 тысяч рублёў, або прыкладна $56 тысяч.
У топ-3 таксама ўваходзяць участкі ў вёсцы Старына (недалёка ад Калодзішчаў) за 115 тысяч рублёў на старце і ў Качына, побач з Менскім морам, за 100 тысяч рублёў. Там таксама па 15 сотак з камунікацыямі.
Сярод лотаў ёсць некалькі цікавых варыянтаў па 90 тысяч, а таксама ад 25 да 72 тысяч рублёў у Заслаўі, Яркаве, Вялікім Трасцянцы і шэрагу іншых месцаў. Падчас таргоў гэтыя кошты могуць з высокай імавернасцю вырасці.