Здабычу каменнай солі аднаўляюць ў адным з найстарэйшых радовішчаў ва Украіне
4- 22.07.2025, 18:38
- 7,006
Прадпрыемства будзе сучаснае, экалагічна бяспечнае і эфектыўнае.
У Івана-Франкоўскай вобласці рыхтуюцца да аднаўлення здабычы солі ў Далінскім радовішчы. Пра гэта паведаміў гарадскі галава Далінскай тэрытарыяльнай абшчыны Іван Дырыў.
Цяпер ідзе праца ў аднаўленні здабычы солі з радовішча: распрацоўваюць праект і праводзяць ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе.
"Нарэшце, пасля дзесяцігоддзяў заняпаду, ёсць надзея на вяртанне былой славы Далінскай солі", - адзначыў Дырыў.
У распрацоўцы праекта будучага солевыварачнага завода ўдзельнічаюць спецыялісты Дзяржаўнага інстытута асноўнай хіміі "НІОХІМ". Чакаецца, што прадпрыемства будзе сучаснае, экалагічна бяспечнае і эфектыўнае.
Спецдазвол для здабычы каменнай солі (галіта) з радовішча ў 2023 годзе атрымала харкаўская кампанія “Планета камфорт”. Яе кіраўнік, паводле слоў мясцовых уладаў, ставіцца да праекта сур'ёзна і скрупулёзна.
Далінскае радовішча з’яўляецца адным з найстарэйшых ва Украіне. Соль там пачалі здабываць яшчэ ў дзясятым стагоддзі.