У Мінску з'явілася незвычайная разметка для веласіпедыстаў
6- 23.07.2025, 12:40
- 4,784
ФОТАФАКТ.
Адзін з менчукоў звярнуў увагу на разметку, якую нядаўна нанеслі на ходнік па вул. Куйбышава. Што менавіта яго здзівіла?
Такую разметку часам можна ўбачыць на ходніках з падзелам на пешаходную зону і веладарожку. Яна пазначае, што ў гэтым месцы шляхі пешаходаў і веласіпедыстаў перасякаюцца, і апошнія павінны даць перавагу людзям, якія пераходзяць праз веласіпедную дарожку.
- Усё б нічога, але атрымліваецца, што тут пераход за пераходам, літаральна праз кожныя два метры. Гэта ўжо нейкі сюр. Я разумею: малаверагодна, што раптам на кожным скрыжаванні трэба будзе прапускаць пешаходаў. Але выглядае гэта прынамсі дзіўна, - выказаў раварыст сваё меркаванне ў размове з карэспандэнтам onliner.by.
