20 снежня 2025, Субота, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы абнавіўся ўрад

У Польшчы абнавіўся ўрад

Інаўгурацыя новых міністраў адбудзецца ўжо сёння.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў аб новай структуры свайго кабінета пасля ўрадавай рэканструкцыі. Як падкрэсліў кіраўнік урада, ключавымі прынцыпамі, якімі ён кіраваўся пры фармаванні складу, сталі «парадак, бяспека і будучыня», паведамляе «Польскае радыё».

«У гісторыі кожнай дзяржавы наступаюць моманты, калі неабходна ўзяць сябе ў рукі. Пасля падзей, якія часта выклікаюць палітычныя ўзрушэнні, важна цвёрда стаць на ногі, стрымаць эмоцыі і пачаць рух наперад — з упэўненасцю ва ўласных сілах і гатоўнасцю да працы. І тады часта неабходныя і кадравыя змены», - адзначыў Туск.

У рамках прадстаўленага складу новым міністрам юстыцыі стане Вальдэмар Журэк, Томаш Семаняк узначаліць каардынацыю спецслужбаў, Марцін Кервіньскі стане кіраўніком МУС, а кіраўнік МЗС Радаслаў Сікорскі атрымае таксама пасаду віцэ-прэм'ера. Новае міністэрства энэргетыкі ўзначаліць Мілаш Матыка, міністрам актываў дзяржавы стане Войцех Бальчун, фінансаў і эканомікі — Анджэй Даманскі, сельскай гаспадаркі — Стэфан Краеўскі. Новым міністрам аховы здароўя прызначаная Ёланта Сабераньска-Грэнда, Міністэрствам культуры будзе кіраваць Марта Ценкоўска, якая раней займала пасаду намесніка міністра. Міністрам кантролю за рэалізацыяй урадавай палітыкі стане Мацей Берак, а партфель міністра спорту атрымае Якуб Рутніцкі.

Інаўгурацыя новых міністраў адбудзецца 23 ліпеня, а першае пасяджэнне абноўленага кабінета запланавана на 24 ліпеня.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках