Сабаленка адмовілася гуляць разам з тэнісістам з Расеі
9- 23.07.2025, 15:06
- 6,994
Фота: Getty Images
Беларуска выбрала балгарына.
Расейскі тэнісіст Карэн Хачанаў прызнаўся, што выношваў планы згуляць на Адкрытым чэмпіянаце ЗША ў змяшаным разрадзе разам з беларускай тэнісісткай Арынай Сабаленка. Аднак яны былі нязбытныя.
«Калі казаць пра партнёрак, то я б хацеў згуляць з Арынай Сабаленкай або Аленай Рыбакінай. Такія варыянты былі з самага пачатку, але дзяўчаты ўжо былі занятыя», – паведаміў у інтэрв'ю выданню «Чэмпіянат» 16-ы нумар мужчынскага адзіночнага рэйтынгу.
Сабаленка ж апынулася занятая з 20-й ракеткай свету Грыгорам Дзімітровым з Балгарыі. Ён крыху раней дамовіўся з Арынай аб супольным выступе на US Open. Хоць і не факт, што гэта атрымаецца напэўна. Пакуль Дзімітроў аднаўляецца пасля траўмы.