У Менску шукаюць 16-гадовага падлетка
14- 23.07.2025, 20:22
- 8,912
Ён пайшоў з дому тры дні таму і не вярнуўся.
У Менску знік 16-гадовы Дзмітрый Берагейка. Ён пайшоў з дому тры дні таму і не вярнуўся, паведамляе ГУУС Менгарвыканкама.
Падлетак 20 ліпеня пайшоў з дому па вул. Казінца і да гэтага часу не вярнуўся. Як мяркуецца, 22 ліпеня ён накіраваўся аўтаспынам у бок мяжы з Расеяй (траса М1/Е30). Сродкаў сувязі пры сабе не мае.
Прыкметы: рост 180–185 см, шчыльнага целаскладу, валасы русыя, стрыжка кароткая, вочы зялёныя.
Асаблівыя прыметы: на правай руцэ ёсць татуіроўкі «кастэт» і «складны нож», на левай – «павуціна» і «булава».
Быў апрануты: майка і штаны цёмнага колеру, чорныя тапкі Adidas.
Калі вам вядомае месцазнаходжанне падлетка, міліцыя просіць паведаміць у Кастрычніцкае РУУС Менска на тэлефоны:
+37533-915-86-85
+37517-239-64-75
102.
