У акупаваным Крыме прагрымелі выбухі
3- 23.07.2025, 20:23
- 5,864
Паўвостраў, верагодна, атакуюць дроны.
У часова акупаваным Крыме ў сераду, 23 ліпеня, увечары мясцовыя жыхары пачулі выбухі. Паўвостраў, верагодна, атакуюць дроны.
Пра гэта паведамляе «Крымскі вецер» у Telegram.
«Крымскі вецер» звярнуў увагу, што ў прапагандысцкіх каналах з'явілася інфармацыя пра масаваны напад дронаў на Крым.
Пры гэтым у сетцы з'явілася фота ўдарнага дрона, які, як сцвярджаецца, ляцеў у бок аэрадрома «Бельбек».
У прапагандысцкіх каналах таксама пішуць пра шэраг выбухаў у Севастопалі. На гэтым фоне ў мясцовых жыхароў адключылі інтэрнэт.
Жыхароў Севастопаля заклікаюць «пакінуць пляжную зону».
Атаку пацвярджае і так званы «губернатар» Севастопаля Міхаіл Разважаеў. Паводле ягоных словаў, СПА нібыта знішчыла шэсць дронаў. Тры з іх – у раёне аэрадрома «Кача».