20 снежня 2025, Субота, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя абвясціла пра стварэнне балістычнай гіпергукавой ракеты

4
Турцыя абвясціла пра стварэнне балістычнай гіпергукавой ракеты
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гаворка ідзе пра мадыфікацыю балістычнай ракеты Tayfun.

Турцыя прэзентавала сваю першую гіпергукавую ракету Tayfun Block-4. Прэзентацыя прайшла на міжнароднай выставе ўзбраенняў IDEF 2025 у Стамбуле, паведамляе Anadolu. Размова ідзе пра мадыфікацыю балістычнай ракеты Tayfun, створанай дзяржаўнай абароннай кампаніяй Roketsan. Гіпергукавая навінка важыць больш за 7 тонаў, мае даўжыню блізу 10 метраў і дыяметр 938 мм. Яна прызначаная для знішчэння сістэмаў СПА, пунктаў кіравання, ваенных ангараў і стратэгічных аб'ектаў на адлегласці да 3000 км. Ракета збівае цэлі з высокай дакладнасцю: максімальнае адхіленне – 5 м, а яе хуткасць перавышае 6000 км/г.

Акрамя Tayfun Block-4, кампанія прапанавала яшчэ некалькі распрацовак. Сярод іх ракета для падлодак Akata (мадыфікацыя ўжо існай Atmaca, далёкасць 250 км), ракета класу паветра – паветра Gokbora далёкасцю 180 км, баражыравальны боепрыпас Eren далёкасцю больш за 100 км, балістычная ракета паветранага базавання Simsek-2, здольная выводзіць спадарожнікі масай да 1500 кг на сонечна-сінхронныя арбіты вышынёй больш за 700 км. Акрамя таго, на палях IDEF 2025 было падпісанае папярэдняе пагадненне з Вялікай Брытаніяй аб продажы Турцыі 40 знішчальнікаў Eurofighter Typhoon. Згодна з заявай Мінабароны краіны, абедзве краіны «падзяляюць узаемнае імкненне як мага хутчэй заключыць» угоду.

Дамоўленасць была дасягнутая пасля таго, як Федэральная рада бяспекі Нямеччыны ўхваліла запыт Анкары на пастаўку паказаных самалётаў, пададзены яшчэ ў сакавіку 2023 гады. Раней Берлін блакаваў продаж праз напружанасць паміж Турцыяй і яе суседкай Грэцыяй. Пра змену пазіцыі былі праінфармаваныя прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, брытанскі ўрад і прэм'ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс, паведаміла крыніца Bloomberg. Паводле яе словаў, Анкара запэўніла, што будзе выкарыстоўваць знішчальнікі толькі ў рамках салідарнасці з NATO, гэта значыць не супраць іншага чальца альянсу.

Eurofighter – супольны праект брытанскай BAE Systems, французскай Airbus і італьянскай Leonardo. Самалёты будуць будавацца ў Вялікай Брытаніі з выкарыстаннем дэталяў, якія пастаўляюцца з Нямеччыны. У дадатак Турцыя імкнецца атрымаць ухвалу ЗША на куплю новых знішчальнікаў F-16 і F-35.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках