Дроны паралізавалі працу адразу васьмі аэрапортаў Расеі
1- 25.07.2025, 7:48
- 10,424
Праз атаку беспілотнікаў затрыманыя 25 рэйсаў.
Адразу ў васьмі аэрапортах Расеі ўведзены план «Дыван». Прычынай стала атака дронаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія суполкі.
Прыпыненыя палёты ў авіягаванях Уладзікаўказа, Грознага, Магаса, Мінеральных вод, Нальчыка, Стаўрапаля, Сочы і Тамбова.
Над гэтымі аэрадромамі часова закрытая паветраная прастора. Праз атаку беспілотнікаў затрыманыя 25 рэйсаў.
Дадамо, што толькі ў адным аэрапорце Сочы праз дроны затрымліваюцца на вылет і прылёт 45 самалётаў.
Пасажыры асабліва не нервуюцца і чакаюць, калі скасуюць план «Дыван». Некаторыя спяць проста на крэслах у чаканні свайго рэйса.
