19 снежня 2025, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзіўная гісторыя, але Лукашэнка прыляцеў п'яным»

35
«Дзіўная гісторыя, але Лукашэнка прыляцеў п'яным»

Ёсць шмат сведчанняў аб праблемах дыктатара з алкаголем.

Лукашэнка стварыў сабе вобраз непітушчага, але сам сказаў, што можа выпіць, піша UDF.

Шмат гадоў дыктатар рэзка выказваецца супраць людзей, якія п'юць, і запэўнівае, што сам не п'е. Лукашэнка нават запэўніваў, што не пераносіць спіртное, бо ў яго нібыта няма ферменту, які б расшчапляў алкаголь.

«Я не п'ю. Ні віна, ні гарэлкі. Магу хіба што трохі прыгубіць на нейкіх прыёмах», - казаў дыктатар.

Аднак пры гэтым Лукашэнка не раз прабрахаўся, што час ад часу выпівае.

«Але п'ю. У двух выпадках. Калі мы збіраемся, прэзідэнты. Ты ж не будзеш там з сябе непітушчага ўдаваць, скажам так. Таму даводзіцца часам трошкі выпіць. І другі выпадак – калі ты знаходзішся ў жаночым калектыве, таксама не будзеш святым здавацца», - адзначыў палітык у 2021 годзе.

Аднак ёсць і іншыя ягоныя заявы, а таксама факты, якія сведчаць пра тое, што ў рэальнасці дачыненні Лукашэнкі з алкаголем больш блізкія, чым ён гэта спрабуе падаць.

«Дзіўная гісторыя, але Лукашэнка прыляцеў п'яным»

Нябожчык расейскі палітык Барыс Нямцоў у сваёй кнізе ўспамінаў «Споведзь бунтара» апісаў сустрэчу з Лукашэнкам 31 сакавіка 1997 года, калі кіраўнік прыехаў у Маскву для падпісання так званай саюзнай дамовы.

«Я яго сустракаў. Дзіўная гісторыя, але ён прыляцеў п'яным. Ён мяне ўбачыў першы раз (я толькі два тыдні працаваў ва ўрадзе) і ўзрадаваўся. Прапанаваў мне пагуляць у тэніс», - успамінаў Нямцоў.

Лукашэнку даводзілася шмат піць з Ельцыным. І з Назарбаевым таксама

Наогул у 1990-х умовы спрыялі таму, каб Лукашэнка адыходзіў ад цвярозага ладу жыцця. У той перыяд ён шмат і шчыльна камунікаваў з прэзідэнтам Расеі Барысам Ельцыным, вядомым у тым ліку сваім адкрытым п'янствам.

«З Ельцыным часам мне даводзілася. Паважаеш - не паважаеш. Ну, паважаеш», - какетліва ўспамінаў дыктатар. Цяжка ўявіць, што ў той перыяд абодва палітыкі маглі абысціся ўсяго некалькімі чаркамі.

Лукашэнка таксама прызнаваўся, што яму даводзілася выпіваць і з іншымі лідарамі.

«Калі Назарбаеў сядаў і казаў: «Саша, па чарцы – і што я скажу, што не буду піць?»- успамінаў дыктатар.

Дзіўныя сітуацыі са «знікненнямі» Лукашэнкі

Фактаў, каб сцвярджаць, што правадыр сыходзіў у запой у нас няма. Але за час кіравання Лукашэнкі не раз і не два ўзнікалі сітуацыі, калі ён «знікаў» з публічнага поля на даволі працяглы час, а затым з'яўляўся ў дрэннай форме.

Напрыклад, так было пасля прэзідэнцкіх выбараў вясной 2006 года, якія закончыліся пратэстамі. Тады Лукашэнка знік амаль на два тыдні. Нават перанеслі запланаваную на 31 сакавіка інаўгурацыю.

Калі яна ўсё ж такі адбылася, газета «Коммерсант» апісала Лукашэнку як бледнага, змрочнага мужчыну - з выяўнымі мяшкамі пад вачыма.

Алкаканікулы ў Грузіі

Яшчэ адзін прыклад, калі ўсё пайшло не паводле плану і Лукашэнка не змог паўстаць у вобразе непітушчых, належыць да 2018 года. Тады дыктатар прыляцеў з візітам у Грузію і камеры мясцовых СМІ зафіксавалі шмат цікавага.

Улады Грузіі былі вельмі гасцінныя і Лукашэнка не прасыхаў некалькі дзён. Быў і каньяк, і белае віно, і чырвонае.

Сярод іншага дыктатар разам з тагачасным прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі правялі дэгустацыю на каньячным заводзе. На заўтра Лукашэнка з прэм'ер-міністрам Георгіем Квірыкашвілі выпілі віна і нешта моцнае ўжо падчас «працоўнага абеду.

Роля Лукашэнкі ў стварэнні «Прэзідэнта»

Гісторыя яго стварэння намякае на тое, што Лукашэнка хацеў займець сабе асаблівы напой.

Пра гарэлку «Прэзідэнт «ад завода» Мінск-Крышталь» вядома з 2017 года. Лукашэнка распавядаў, што алкагольны напой вырабляецца выключна на адмысловую замову правадыра дзяржавы і яго можна атрымаць толькі ў выглядзе падарунка.

Лукашэнка нават сцвярджаў, што «такой гарэлкі няма ва ўсім свеце». З ягоных слоў, колькі б ты не выпіў яе, на наступную раніцу галава не баліць.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках