Турэцкія СМІ: Кадыраў ледзь не патануў
- 25.07.2025, 15:47
- 34,616
Яго даставілі ў шпіталь ў Бодруме.
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў, якога ўчора выратавалі супрацоўнікі берагавой аховы ў Бодруме, быў дастаўлены ў лякарню на хуткай дапамозе, піша Haberler.com.
Інцыдэнт адбыўся ў пяцізоркавым гатэлі ў раёне Кайнар у Бодруме ў другой палове дня 24 ліпеня.
Рамзан Кадыраў раптам пачаў задыхацца, калі зайшоў у ваду. Персанал, які знаходзіўся побач, і які заўважыў сітуацыю, выклікаў медыцынскія службы. Хуткая дапамога прыбыла на месца і ўратавала Кадыраву.
Кадыраў пасля быў дастаўлены ў прыватны шпіталь на хуткай дапамозе.