19 снежня 2025, Пятніца, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Зяленскі прыняў нестандартную пастанову аб заробках УСУ

2
Bloomberg: Зяленскі прыняў нестандартную пастанову аб заробках УСУ
Уладзімір Зяленскі

Можна залучыць дадатковыя сілы за кошт павелічэння выплат.

Пры бюджэтным дэфіцыце на 20% ВУП уладам Украіны складана плаціць заробкі вайскоўцам. Між тым, жаўнераў на фронце не стае, мабілізацыйная кампанія ідзе дрэнна, і Кіеў хацеў бы залучыць дадатковыя сілы за кошт павелічэння выплат.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі расказаў журналістам, што плануе звярнуцца да еўрапейскіх хаўруснікаў з просьбай дапамагчы прафінансаваць падвышэнне заробкаў вайскоўцам з мэтай пастарацца кампенсаваць нястачу навабранцаў. «Раней еўрапейцы адмаўляліся выдаваць сродкі на заробак нашым вайскоўцам, толькі на зброю. Нашы вайскоўцы самі могуць быць той зброяй, якая ўсіх абароніць», – цытуе яго словы Bloomberg.

Ва ўмовах, калі мабілізацыйная кампанія становіцца ўсё больш непапулярнай сярод насельніцтва, урад Зяленскага хоча залучыць у войска больш добраахвотнікаў, прапаноўваючы значныя выплаты падпісантам кантракту. Прэзідэнт адмаўляецца зніжаць ўзрост набору ніжэй за 25 гадоў, матывуючы гэта тым, што, пазбавіўшыся маладых людзей, краіна патрапіць у дэмаграфічную яму. Але грамадзяне ад 18 да 24 гадоў могуць укласці кантракт, які прадугледжвае да 2 млн грыўняў (каля $47 900) за год службы. Аднак з пачатку лютага да сярэдзіны красавіка кампанія залучыла ўсяго 500 чалавек, паведамляў офіс прэзідэнта.

Павышэнне выплат салдатам павялічыць нагрузку на бюджэт Украіны, дэфіцыт якога летась перавысіў 20% ВУП. Супольнікі краіны выдалі ёй фінансаванне толькі на палову сумы на $75 млрд, неабходных для бюджэту ў бліжэйшыя два гады, распавяла Bloomberg новы прэм'ер-міністр Юлія Свірыдзенка.

Паводле ейных слоў, яна хоча пачаць з МВФ, які ўжо адкрыў Украіне крэдытную лінію на $16 млрд, перамовы аб новым крэдыце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках