19 снежня 2025, Пятніца, 22:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Развеяны міф пра храбусценне пальцамі

3
Развеяны міф пра храбусценне пальцамі

Гэта абсалютна бясшкодная звычка.

Звычка храбусцець пальцамі не наносіць шкоды суставам ў здаровых людзей, сцвярджае фізіятэрапеўт Рауль Вальдэсуса. У інтэрв'ю выданню Vanitatis спецыяліст патлумачыў, што характэрны гук узнікае праз лопанне бурбалак газу ў сустаўнай паражніне — і сам па сабе не нясе небяспекі.

Са слоў лекара, храбусценне не выклікае зносу суставаў або пашкоджання касцяных структур, калі ў чалавека няма спадарожных захворванняў. Аднак доктар Вальдэсуса перасцерагае: пры наяўнасці артрыту, запалення, болю або абмежаванай рухомасці ад гэтай звычкі варта адмовіцца.

Лекар нагадаў, што суставы могуць пашкоджвацца з-за празмерных фізічных нагрузак, асабліва калі рухі паўтараюцца рэгулярна без дастатковага аднаўлення. Пастаянны ціск ці вага, які перавышае магчымасці сустава, паскараюць знос храстковай тканіны. Таксама сур'ёзную шкоду наносяць траўмы - напрыклад, вывіхі, удары або пераломы, пасля якіх сустаў можа функцыянаваць ужо не так, як раней.

Немалую ролю адыгрываюць і запаленчыя працэсы, якія ўзнікаюць пры аўтаімунных захворваннях, такіх як рэўматоідны артрыт. У такіх выпадках Імунная сістэма памылкова атакуе ўласныя тканінкі сустава, выклікаючы разбурэнне і боль.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках