19 снежня 2025, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бярэсці працягваюць скардзіцца на дзіўны пах

7
У Бярэсці працягваюць скардзіцца на дзіўны пах

Улады рэкамендуюць "не панікаваць".

У Бярэсці жыхары працягваюць скардзіцца на непрыемны пах у паветры, які выклікае рэзь у вачах, млоснасць і пагаршэнне самаадчування. Найбольш востра праблема адчуваецца ў раёнах Дуброўка, Казловічы і Кацін Бор. Людзі апісваюць пах як "закісанне", "піўны" ці "проста непрыемны", і адзначаюць, што асабліва моцны ён увечары, піша BG.Media.

Мясцовыя жыхары пішуць у сацыяльных сетках пра фізічныя сімптомы: у дзяцей пачынае рэзаць у вачах, дарослыя скардзяцца на галаўны боль, ціск і закладзеныя вушы.

Але, нягледзячы на масавыя скаргі, улады працягваюць заяўляць, што ніякіх сур'ёзных парушэнняў ці шпіталізацыяў не зафіксавана.

Гарадскія ўлады прызнаюць, што пах ёсць, але не могуць назваць яго крыніцу. Усе звароты да насельніцтва абмяжоўваюцца рэкамендацыямі "не панікаваць" і звяртацца ў МНС, калі сапраўды нешта ведаюць

Такі падыход выклікае ў берасцейцаў незадаволенасць і недавер: праблему прызнаюць, але нічога не робяць. Яшчэ ў 2022 годзе жыхары Казловічаў падазравалі, што пах ідзе з каніфольнага цэха прадпрыемства СТиМ, але публікацыя пра гэта знікла з мясцовага сайта.

Шмат хто мяркуе, што праз ігнараванне праблема толькі пагаршаецца, і пытаюцца: колькі яшчэ часу спатрэбіцца, каб улады пачалі дзейнічаць сур'ёзна?

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках