Берасцеец пайшоў на сілавікоў з нажамі
6- 25.07.2025, 20:48
- 6,642
Што было далей?
Званок у міліцыю паступіў ад прадстаўнікоў газавай службы: у адным з мікрараёнаў горада абанент-неплацельнік пагражае гвалтам прадстаўнікам арганізацыі, якія прыбылі для правядзення дэмантажных працаў.
На месца выбыў нарад. Убачыўшы праваахоўнікаў, 47-гадовы мужчына схапіў у рукі два нажы і накіраваўся ў іх бок.
«Ягоныя дзеянні былі спыненыя прыцэльнымі стрэламі па нагах. Нападніку зрабілі першую дапамогу і перадалі медыкам», – паведамляюць сілавікі.
Пачатая крымінальная справа за гвалт або пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў. Фігуранту пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.