У Польшчы памяняўся падыход да даты падачы заявы на ВНЖ
1- 25.07.2025, 21:39
- 7,740
Беларусам для ведання.
Дзяржорганы Польшчы – ваяводскія адміністрацыі (ужонды) і Управа ў справах замежнікаў – змянілі падыход да даты падачы заявы на ВНЖ поштай.
Калі раней за такую прынята было ўважаць дату на штэмпелі, то цяпер – дату паступлення ліста, паведамляе Most са спасылкай на Gazeta Prawna.
Ранейшая практыка шырока ўжывалася і не аспрэчвалася. Цяпер дзяржорганы ад яе адмовіліся і арыентуюцца на дзень паступлення ліста. Караліна Шыфтэр з юрыдычнай фірмы PSC звяртае ўвагу, што пра змену падыходу публічна не паведамлялася.
Новы падыход стварае праблемы для тых, хто дасылае ліст у апошнія дні легальнага знаходжання ў Польшчы.
Калі ён будзе дастаўлены пасля заканчэння тэрміну легальнага знаходжання (візы або папярэдняга ВНЖ), то заява не будзе разгледжаная. Больш за тое, акажацца, што замежнік знаходзіцца ў Польшчы нелегальна і павінен будзе пакінуць краіну.