19 снежня 2025, Пятніца, 23:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Праўда пра кантрабанду ў Кітай выйшла вонкі

7
Reuters: Праўда пра кантрабанду ў Кітай выйшла вонкі

Дакапацца да ісціны дапамагла статыстыка.

У Кітаі імкліва развіваецца незвычайны бізнэс – рамонт высокапрадукцыйных ШІ-чыпаў Nvidia, нягледзячы на забарону ЗША на іх экспарт. Асабліва запатрабаваныя мадэлі H100 і A100, забароненыя да пастаўкі ў Кітай яшчэ ў 2022 годзе праз асцярогі Вашынгтона наконт іх выкарыстання ў вайсковых мэтах, піша Reuters (пераклад – сайт Charter97.org).

Паводле звестак дзвюх кампаній з тэхналагічнага цэнтра Шэньчжэнь, на сёння існуе блізу дзясятка спецыялізаваных фірмаў, якія займаюцца рамонтам гэтых чыпаў. Адзін з сэрвісаў пачаў працу з ШІ-чыпамі ў канцы 2024 года і ўжо апрацоўвае да 500 адзінак за месяц. Для тэставання выкарыстоўваецца памяшканне на 256 сэрвераў, якое імітуе дата-цэнтры кліентаў.

Рост гэтага сектару паказвае на маштабныя аб'ёмы кантрабанды чыпаў Nvidia у Кітай. У дзяржаўных тэндарах згадваецца набыццё забароненых GPU нават для патрэбаў войска. Гэта выклікала занепакоенасць у ЗША: заканадаўцы абедзвюх партый ужо прапанавалі ініцыятывы для адсочвання перасоўванняў такіх чыпаў пасля продажу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках