Украінскія дроншчыкі знішчылі раён абароны акупантаў
- 26.07.2025, 13:06
- 2,396
І сарвалі расейскія штурмы.
Украінскія аператары дронаў ліквідавалі адзін з раёнаў абароны ворага. Абаронцам удалося сарваць намеры РФ ажыццявіць штурмы.
Пра гэта паведамляюць Сілы беспілотных сістэмаў УСУ ў Telegram.
На відэа паказаная праца байцоў 9 асобнай брыгады беспілотных сістэмаў.
На адным з ключавых кірункаў фронту аператары дронаў знішчылі значную колькасць жывой сілы і ўмацаваныя пазіцыі ворага, сарваўшы ягоныя спробы штурмаваць ўкраінскія пазіцыі.
Як адзначылі абаронцы, акупанты спрабавалі дзейнічаць скрытна, назапашвалі асабовы склад у сховішчах і перамяшчаліся пад покрывам ночы.